Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. «Приехали на переговоры». В московском офисе Wildberries произошла стрельба, два человека погибли
  2. По госТВ показали обвиненного по делу о «захвате власти» Юрия Зенковича. Посмотрите, как он изменился всего за два года после суда
  3. Если умереть до выхода на пенсию или через год после, что будет с отчислениями в Фонд соцзащиты? Возможно, мы сделаем для вас открытие
  4. Из первоначального состава Переходного кабинета, кроме Тихановской, остался только Павел Латушко. Спросили у него, что происходит
  5. Российская армия, похоже, захватила еще один город в Донецкой области и продвигается в Торецке, к Угледару и Покровску
  6. Беларусской экономике прогнозировали непростые времена. Похоже, они уже начались
  7. Лукашенко поделился «инсайдом», о котором не говорил россиянам: «Западные спецслужбы говорят о Беларуси как о возможном месте эскалации»
  8. Опубликованы последние 12 фамилий политзаключенных, которые вышли по помилованию ко Дню народного единства
  9. Силовики «пробивают» людей по публичным сервисам. Показываем, как это работает
  10. «Акт исторической справедливости»? Вот кому Кремль на самом деле хотел передать Западную Беларусь — и почему изменил планы
  11. Депутаты в первом чтении приняли изменения в Уголовный кодекс. В нем появится статья о насилии или угрозах бывшему президенту


25 лістапада 2023 года ў польскім Гданьску ў славутым Двары Артуса (Dwór Artusa, Długi Targ 43−44) а 19.00 будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця — найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі. Расказваем, хто сёлета прэтэндуе на ўзнагароду.

Фотография используется в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Выява носіць ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Прэмія Гедройця ўручаецца з 2012 года. Сярод лаўрэатаў мінулых сезонаў — Уладзімір Някляеў, Віктар Казько, Ігар Бабкоў, Ева Вежнавец. Летась у конкурсе перамог пісьменнік, гісторык і журналіст Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая».

Сёлета журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе. Усе трое пераможцаў атрымаюць узнагароды. На перамогу прэтэндуюць шасцёра прэтэндэнтаў.

Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту»

Алег Дашкевіч прайшоў цікавы шлях ад трэнера па боксе да аўтара, чыя кніга трапіла ў сёлетні кароткі спіс прэміі імя Ежы Гедройця. Матэрыял для кнігі збіраўся на працягу дваццаці гадоў! «З вышыні птушынага палёту», што выпусціў выдавец Раман Цымбераў, — першая кніга аўтара. У ёй сабраныя творы, што друкаваліся на працягу больш як дваццаці гадоў у розных перыядычных выданнях. Гэта апавяданні, створаныя ў розных жанрах, але аб’яднаныя адной атмасферай. Містыка ў іх суседнічае з рэальнасцю, унутраныя адчуванні — з вонкавым дзеяннем. Праўдзівыя рэпартажы з нашага жыцця ў такім вірлівым, складаным і рознакаляровым часе.

Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт»

Сяргей Лескець — фатограф, гісторык, этнограф. У творчасці надае перавагу тэмам традыцыйнай культуры, сямейных каштоўнасцей, паўсядзённага жыцця. Збірае архіў аматарскай фатаграфіі. Дзевяць гадоў таму ён пачаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Вандруючы ад вёскі да вёскі, Сяргей Лескець шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.

Сергей Лескеть. Фото: reform.by
Сяргей Лескець. Фота: reform.by

У кнізе «Шэпт» (выдавецкая ініцыятыва «Вільма» супольна з выдаўцом Раманам Цымберавым) чытач зможа адчуць смак падарожжа і пабачыць амаль зніклы свет традыцыі. Жыццёвыя споведзі, лекавыя практыкі і ўсе дыялогі перададзеныя на гаворках, якімі знахаркі карыстаюцца ў жыцці.

Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы»

Ганна Кандрацюк (Ганна Кандрацюк-Свярубская) нарадзілася ў Кутлоўцы на Падляшшы. З 1993-га працуе ў тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва». Яе рэпартажы і кніжкі перакладзеныя на польскую і англійскую мовы.

«Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі… Новая кніга Ганны Кандрацюк таксама зачароўвае. Яе таленавітыя старонкі падаруюць чытачу яскравы суплёт непаўторных гісторый і сустрэч з цэлай галерэяй герояў», — напісаў пра кнігу «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» Уладзімір Арлоў (кнігу выпусціла Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»).

Сцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя»

Сцяпан Стурэйка нарадзіўся і вырас у Гродне. Гісторык і культурны антраполаг, доктар гуманітарных навук, дацэнт ЕГУ. З 2007 года актыўна публікуе даследаванні, прысвечаныя пытанням гісторыі і культурнай спадчыны. «Пасажыры карабля Тэсэя», што выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч», — першая мастацкая кніга аўтара.

Степан Стурейко. Фото: hrodna.life
Сцяпан Стурэйка. Фота: hrodna.life

«Усе творы, змешчаныя ў кнізе, складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сапраўдных сябе. Галоўная думка ўсіх твораў — мы губім тое, што любім. Усё апісанае ў кнізе заснавана на рэальных гісторыях», — кажа пісьменнік пра сваю кнігу.

Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб»

Іна Снарская ў сваёй кнізе, што выйшла ў выдаўца Рамана Цымберава, пераносіць нас у вёску на Полаччыне. Як кажа сама аўтарка, кожную гісторыю яна пісала сэрцам. Яна нарадзілася ў Полацку, а цяпер жыве ў Палтаве. Сябра Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў (ранейшы СБП), Нацыянальнага таварыства пісьменнікаў Украіны.

Ина Снарская. Фото: svaboda.org
Іна Снарская. Фота: svaboda.org

«Зачараваны скарб» — аповесць, якая складаецца з кароткіх аповедаў. «Галоўная гераіня — маленькая дзяўчынка, якой была я сама, а цяпер, хоць і вырасла, у душы ёю застаюся. І гэтая дарослая „я“ таксама апавядае, знаходзіцца нібы за кадрам. Месца дзеі — вёскі Сястронкі, Варонічы Полацкага раёна, горад Полацк, час дашкольнага маленства», — расказвае Іна Снарская пра сваю кнігу.

Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма»

Кніга «Там, дзе нас няма» (выдавецтва Логвінаў) — добры прыклад таго, як літаратура набывае сваю вагу і пераасэнсоўваецца цягам часу. Макс Шчур — паэт, перакладчык, празаік і эсэіст. Нарадзіўся ў Брэсце. «Я пісаў раман пра сваю мінскую маладосць гадоў шэсць запар у 1999−2004-м, ужо ў эміграцыі. Даслаў рукапіс на прэмію Юхнаўца, выйграў — пасля чаго пра кнігу, аўтара і саму прэмію тут жа забылі. Аднак 2020 год нечакана зрабіў мой раман ізноў актуальным, а 2022 год канчаткова прымусіў мяне яго адрэдагаваць і ўрэшце — амаль праз 20 гадоў — апублікаваць».

Аўтар ужо атрымліваў прэмію імя Ежы Гедройця — у 2016 годзе за раман «Завяршыць гештальт».


На цырымоніі ўзнагароджання выступіць гурт Relikt, які спалучае ў сваёй творчасці сучасныя музычныя плыні з глыбінным беларускім фальклорам.

Таксама 25 лістапада ў Гданьскай філіі (Filia Gdańska, Mariacka 42) перад узнагароджаннем можна будзе наведаць дзве літаратурныя сустрэчы.

14.00 — прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» пра палітзняволенага праваабаронцу, нобелеўскага лаўрэата. Кніга паказвае зараджэнне і станаўленне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яскравых прадстаўнікоў гэтага руху. Чытач зможа пабачыць Беларусь, што працягвае змаганне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць. Кнігу прадставіць адна з аўтарак праекта — Таццяна Нядбай.

16.00 — сустрэча з журналісткай, пісьменніцай і рэдактаркай, аўтаркай кнігі «Па што ідзеш, воўча?» Святланай Курс, якая піша пад псеўданімам Ева Вежнавец. За гэтую кнігу Святлана атрымала прэмію Ежы Гедройця ў 2021 годзе.

На ўсіх імпрэзах можна будзе набыць беларускія кнігі.